Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзеці з Сірыі прыляцелі на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь

Дзеці з Сірыі прыляцелі на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь

Дзеці з Сірыі прыляцелі на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь
17 Aug 2017

Па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі 80 дзяцей з Сірыі прыляцелі ў нашу краіну на канікулы: адпачынак і аздараўленне пад мірным небам ім цяпер сапраўды вельмі неабходны. Сярод гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак – сіроты, у якіх вайна забрала адразу двух або аднаго з бацькоў, дзеці, якія разам з сем’ямі былі ў жудасным палоне...

Адразу з аэрапорта юныя госці і дарослыя, якія іх суправаджаюць, адправіліся ў дзве лакацыі адпачынку – Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" на беразе возера Нарач і аздараўленчы лагер "Крынічка" РУП "Белтэлекам" у Валожынскім раёне.

На канікулах у Беларусі, якія прадоўжацца да 28 жніўня, сірыйскіх дзяцей чакае насычаная праграма: аздараўленчыя працэдуры і абследаванне ў лепшых дзіцячых урачоў, азнаямленне з самымі знакамітымі выдатнымі мясцінамі Беларусі (Мінск, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Нарачанскае кальцо), актыўныя заняткі спортам, майстар-класы па рукадзеллю, фестывалі і шоу, - сумаваць юным гасцям не давядзецца. Дарэчы, адпачываюць яны ў кампаніі беларускіх дзяцей, таму сяброўскія стасункі і вывучэнне культурных асаблівасцей дзвюх краін – абавязковая частка канікулаў. У сваю чаргу, пасольства Сірыі ў Беларусі падрыхтавала вялікую тэматычную фотавыставу, каб і юныя беларусы даведаліся больш пра дзіўную краіну на Блізкім Усходзе.

Важнай падзеяй для дзяцей стала стварэнне алеі Дружбы Беларусі і Сірыі
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з  міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымай аль-Кадэры
Аляксандр Лукашэнка і Рыма аль-Кадэры
На сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Рымы аль-Кадэры ў Палац Незалежнасці прыехалі і дзеці, якія па запрашэнні Прэзідэнта адпачываюць у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзецьмі з Сірыі
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная