Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прамысловы турызм у Беларусі: турысты з розных краін упершыню сабралі трактар BELARUS

Турысты ўпершыню сабралі трактар BELARUS

Турысты ўпершыню сабралі трактар BELARUS
5 Ліп 2017

Маштабныя кампазіцыі з трактароў, вытанчаны балет на колах, экстрэмальнае ралі-тэстдрайв…  Сусветна вядомы трактарны гігант з Беларусі – МТЗ – не перастае здзіўляць новымі праектамі. Зразумела, у дадатак да нязменнай якасці тэхнікі BELARUS.

З лютага 2017-га тут запусцілі праграму прамысловага турызму і паспелі прыняць больш за паўтары тысячы экскурсантаў з розных краін, а ўжо 5 ліпеня прэзентавалі новы эксклюзіў. Цяпер на МТЗ можна не толькі прайсці па цэхах, прасачыць за працэсам зборкі і пасядзець у кабіне, але і прыняць непасрэдны ўдзел у стварэнні легендарных трактароў.

Старт праекту дала інтэрнацыянальная каманда з пяці чалавек: беларусы, швейцарац і амерыканец. Пасля экскурсіі па заводзе, прафесійнага інструктажу і азнаямлення з тэхналагічнымі картамі госці ўзяліся за самае цікавае – зборку класічнай мадэлі МТЗ трактара BELARUS-82.1 магутнасцю 80 конскіх сіл.

Пад кіраўніцтвам спецыялістаў завода яны выканалі 5 аперацый – ад устаноўкі кранштэйнаў некалькіх найменняў да мантажу рулявога кіравання і праверкі яго працаздольнасці. А затым першыя турысты, якія сабралі трактар BELARUS, атрымалі сертыфікаты з пазначэннем серыйнага нумара машыны і краіны пастаўкі.

Вытворчы інтэрактыў на МТЗ – для Беларусі навінка, ды і ў свеце не так шмат прадпрыемстваў, якія даюць права папрацаваць на канвееры. У такіх экскурсіях можа прыняць удзел любы жадаючы, загадзя забраніраваўшы месца ў камандзе. Пры гэтым заказчыкі тэхнікі, у зборцы якой будуць удзельнічаць турысты, пра якасць могуць не хвалявацца: усе машыны будуць правярацца з яшчэ большай скрупулёзнасцю.

Фота: Аксана Манчук 

Прамысловы турызм на МТЗ
Прамысловы турызм на МТЗ
Прамысловы турызм на МТЗ
Прамысловы турызм на МТЗ
Мінскі трактарны завод
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная