У гэтым годзе летняя сесіі ПА АБСЕ прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Парадак дня сесіі складваецца з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій, будуць пакладзены ў аснову Мінскай дэкларацыі, у якой будуць сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы, што паўстаюць перад імі.
У дэкларацыю ўвойдуць таксама некалькі дадатковых рэзалюцый, якія ініцыіруюць асобныя парламентарыі самастойна. Яны закранаюць процідзеянне тэрарызму, міграцыйныя выклікі, недапушчальнасць распальвання міжрэлігійнай варожасці, умацаванне энергетычнай бяспекі і інш.