Грандыёзны святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі-2017", прысвечаны 72-й гадавіне Вялікай Перамогі, сабраў у самым сэрцы горада-героя Мінска лепшых артыстаў, знакамітыя творчыя калектывы і, вядома, тысячы гледачоў. І нягледзячы на гэты надзвычай халаднаваты майскі вечар, атмасфера была сапраўды цёплая, душэўная і кранальная.
У гэтым годзе канцэртная праграма аб'яднала тэатралізаваны музычны паказ у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і тэматычнае 3D-шоу, прысвечанае эпізодам самай трагічнай вайны ў гісторыі Беларусі.
Рэжысёрам канцэрта выступіла заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава.