Тэматычнае 3D-шоу стала фіналам святочнага канцэрта тэлепраекта "Плошча Перамогі-2017". На вялізным "экране", у які ператварыліся два будынкі, размешчаныя за манументам Перамогі, была паказана гісторыя ключавых падзей вайны, звязаных з Беларуссю – ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці і вызвалення Мінска да пераможнай вясны 1945-га.