У Мінску 7 верасня 2012 года была адкрыта Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі, пакінуўшы ў Кнізе ганаровых гасцей запіс: "З пачуццём асаблівага хвалявання я наведаў галерэю Міхаіла Андрэевіча Савіцкага – чалавека, якога добра ведаў і глыбока паважаў, мастака, чыя творчасць стала новым словам у мастацтве і атрымала сусветнае прызнанне. Няхай жа галерэя твораў гэтага выдатнага сына роднай зямлі паслужыць духоўнаму ўзбагачэнню людзей, напаўняючы сэрцы гонарам за наш таленавіты народ, які падарыў чалавецтву такога Майстра”.