XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася 8 лютага ў Мінску. Пачэсны госць выстаўкі-2017 – Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У гэтым годзе ўдзельнікамі форума стануць прадстаўнікі 31 краіны. У час выстаўкі пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Галоўныя тэмы форуму – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў. У рамках праграмы адбудуцца цырымонія ўшаноўвання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", 3-і Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час", а таксама семінар маладых літаратараў і – упершыню – узнагароджванне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першацвет".