Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Лют 2017

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Прадстаўнікі 31 краіны прымуць удзел у XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 8 па 12 лютага. У ліку краін - удзельніц выстаўкі - Беларусь, Азербайджан, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, Сербія, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Грэцыя будзе ўдзельнічаць у выстаўцы ўпершыню.

Ганаровым госцем выстаўкі стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Праграма мерапрыемстваў будзе ўключаць тры асноўныя тэмы: выдавецкі бізнес, вывучэнне англійскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі. Можна будзе больш даведацца аб сучаснай брытанскай літаратуры, ліцэнзаванні і аўтарскім праве, вывучэнні і выкладанні англійскай мовы, анлайн-рэсурсах British Council, падрыхтоўцы да экзамену IELTS, стыпендыі на навучанне ў Вялікабрытаніі, атрыманні вучэбнай візы, журналістыцы, перакладзе.

На стэндзе Вялікабрытаніі плануюцца прэзентацыі: школ англійскай мовы, брытанскіх універсітэтаў, магчымасцей для бізнес-адукацыі ў Мінску, перакладаў брытанскай літаратуры на беларускую мову, а таксама беларускай літаратуры - на англійскую. Акрамя таго, на выстаўцы адбудзецца прэзентацыя бібліятэкі Францыска Скарыны ў Лондане, прадстаўнік бібліятэкі раскажа аб яе рабоце.

У розныя гады на кніжнай выстаўцы ў Мінску былі ганаровымі гасцямі Расія, Украіна, Казахстан, Кітай, Арменія і інш.

У час выстаўкі пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Знойдуць сваё адлюстраванне такія тэмы, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў.

Сярод мерапрыемстваў - урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Традыцыйна пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". У бягучым годзе гэта трэці па ліку сімпозіум, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (пройдзе 8-9 лютага). Акрамя таго, упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першацвет".

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатары выстаўкі - Міністэрства інфармацыі Беларусі, суарганізатары - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел". Уваход на выстаўку свабодны.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

8 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Літаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену ідэямі, прымае шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа".

Прэзідэнт лічыць глыбока сімвалічным, што дзякуючы выстаўцы тэма 500-годдзя ўсходнеславянскага кнігадрукавання набывае шырокае міжнароднае гучанне. Менавіта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў "Псалтыр" на старабеларускай мове, распачаўшы гісторыю айчыннай кнігі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што мерапрыемства паслужыць развіццю друкаванага слова і ўзбагачэнню нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі