Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень беларускай навукі-2017: маштабны старт Года навукі і перспектыўныя праекты айчынных вучоных

Дзень беларускай навукі-2017: маштабны старт Года навукі і перспектыўныя праекты айчынных вучоных

Дзень беларускай навукі-2017: маштабны старт Года навукі і перспектыўныя праекты айчынных вучоных
27 Jan 2017

Годам навукі ў Беларусі аб'яўлены 2017-ы, і, згодна з планамі вучоных краіны, ён абяцае быць насычаным падзеямі і вялікімі праектамі. Ва ўсіх рэгіёнах пройдуць выстаўкі, прэзентацыі, канферэнцыі, дні адкрытых дзвярэй у навукова-вытворчых арганізацыях і ВНУ... А галоўнае – беларускія распрацоўшчыкі анансавалі ўкараненне ў жыццё перспектыўных інавацый. Напрыклад, сярод чаканых праектаў Года навукі – беларускі электрамабіль, дзе будзе выкарыстаны ўнікальны звышёмісты накапляльнік энергіі, першая гарадская лінія электробусаў, шматфункцыянальныя мультыкоптары… Запланавана адкрыццё ўжо створанага нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка "БелБіяград".  Дарэчы, дэвіз 2017-га – "Год навукі – эканоміцы!"

Сімвалічна, што каляндар буйнейшых падзей года адкрыў Дзень беларускай навукі, які па традыцыі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. З гэтай нагоды ў адрас Акадэміі навук Беларусі паступілі тэлеграмы ад калег з дзясяткаў краін свету. Сярод іх і выдатны фізік, нобелеўскі лаўрэат– ураджэнец Беларусі Жарэс Алфёраў. А беларускія палярнікі, якія якраз цяпер знаходзяцца ў антарктычнай экспедыцыі, паднялі дзяржаўны сцяг і сцяг Акадэміі навук над першай нацыянальнай даследчай станцыяй.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні падкрэсліў: у краіне высока цэняць “уклад вучоных ва ўмацаванне айчыннай прамысловасці, удасканаленне сацыяльнай сферы, прымнажэнне інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу нацыі". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ў Беларусі "створаны ўмовы для рэалізацыі творчых ініцыятыў, удзяляецца значная ўвага развіццю навуковых школ, прыцягненню ў іх моладзі".

Напярэдадні Дня навукі ў галоўным навуковым цэнтры краіны адкрылася маштабная выстаўка сучасных дасягненняў вучоных Беларусі: амаль 500 інавацыйных распрацовак прэзентавалі аўтары з 78 навукова-даследчых інстытутаў і арганізацый, сярод якіх Акадэмія навук, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, міністэрствы абароны, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, інавацыйныя прадпрыемствы і тэхнапаркі…

Акрамя таго, у рамках рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці 27 студзеня адбылося ўзнагароджванне лепшых вучоных краіны, а таксама пераможцаў конкурсу, якія ўвайшлі ў топ-10 рэзультатаў Нацыянальнай акадэміі навук за 2016 год у галіне фундаментальных даследаванняў.

Актуальныя распрацоўкі, інавацыйныя праекты і, вядома, вучоныя-аўтары – у рэпартажы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выстаўка навуковых дасягненняў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Выстаўка дасягненняў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці
Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі: перадавыя распрацоўкі вучоных
Экспазіцыю БДУІРа прадстаўляе Святлана Бялан
Стэнд БРСМ "100 ідэй для Беларусі"
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная