Адна з буйнейшых лядовых пляцовак Еўропы – Мінск-Арэна – пяты раз прымала Міжнародны турнір "Minsk Arena Ice Star", які ў 2012-м быў унесены Міжнародным саюзам канькабежцаў (ISU) у спіс топавых сезонных спаборніцтваў. За галоўныя прызы мінскага форуму 18-20 лістапада змагаліся 300 лепшых фігурыстаў з 20 краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Балгарыі, Малдовы, Латвіі, Чэхіі, Грузіі, Азербайджана, Літвы, Кыргызстана, Швецыі, Люксембурга, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Бразіліі…
У праграму ўвайшлі мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне і спартыўныя танцы, у якіх акрамя дарослых спартсменаў прынялі ўдзел юніёры і дзеці ва ўзросце да 15 гадоў. Завяршыўся мінскі турнір 20 лістапада грандыёзным гала-шоу пераможцаў і зорных гасцей, сярод якіх – удзельнікі папулярнага тэлепраекта "Ледніковы перыяд" і новага мюзікла Ільі Авербуха "Кармэн" двухразовыя чэмпіёны свету Алена Лявонава і Андрэй Хвалько.
Знакамітыя спартсмены і ўзыходзячыя зоркі фігурнага катання – у рэпартажы з гала-шоу ў "Мінск-Арэне"…
На здымку: чэмпіёны юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2016 у Нарвегіі Настасся Шпілявая і Рыгор Смірноў (Расія)
Фота: Аксана Манчук