Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гарачы сезон-2016: у Беларусі збіраюць ураджай

Гарачы сезон-2016: у Беларусі збіраюць ураджай

Гарачы сезон-2016: у Беларусі збіраюць ураджай
5 Жнв 2016

Збор ураджаю – бадай, самы напружаны перыяд сельскагаспадарчага года ў любой кропцы свету. Ва ўмовах беларускага клімату аграрыям трэба ўкласціся ў некалькі месяцаў лета і пачатку восені – з папраўкай на дажджы, а нярэдка і іншыя анамаліі надвор’я. Напрыклад, у ліпені сёлета па Беларусі прайшла цэлая хваля ўраганаў з моцнымі навальніцамі і смерчамі.

Але нягледзячы на складанасці, ураджайны "марафон" спыніцца не можа. У гарачым спісе – агародніна, садавіна, ягады, беларускі лён і, вядома, самы аб’ёмны ўраджай – збожжавыя і зернебабовыя культуры. У дні жніва-2016 сотні экіпажаў працуюць на палях краіны…

Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО), Беларусь займае высокія пазіцыі ў свеце па валавым зборы шэрага культур: лёну і журавін – 3-е месца, жыта – 5-е, трыцікале – 7-е, цукровых буракоў – 13-е, клубніц – 19-е, бульбы – 38-е. Пры гэтым ураджаі кармавых – аснова для жывёлагадоўлі і мяса-малочнай галіны. На Беларусь прыпадае амаль 5% сусветнага гандлю малочнымі прадуктамі: па выніках 2015 года краіна заняла 3-е месца па экспарце сыроваткі і сметанковага масла, і 5-е – сыру, тварагу і сухога абястлушчанага малака… Таму ў дні ўборкі ўраджаю выхадных у работнікаў сельгаспрадпрыемстваў і фермераў практычна няма.

Гарачыя будні беларускіх аграрыяў, сучасныя тэхналогіі і старыя, але не забытыя традыцыі, а таксама прыгожыя ўраджайныя пейзажы і самыя "смачныя" фотасюжэты – у рэпартажы з розных рэгіёнаў Беларусі…

Жніво ў Беларусі
Зерне новага ўраджаю прымае Калінкавіцкі камбінат хлебапрадуктаў
У Гродзенскім рэгіёне 130 сямейных экіпажаў убіраюць ураджай-2016
Жніво ў Воранаўскім раёне
Новы ўраджай прымаюць на Віцебскім камбінаце хлебапрадуктаў
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..11]      Наступная