Праваслаўныя хрысціяне Беларусі разам з жыхарамі іншых краін 19 жніўня адзначаюць вялікае свята духоўнага календара – Праабражэнне Гасподняе. Евангельская гісторыя расказвае, як Ісус з вучнямі ўзышоў на святую гару Фавор, дзе ў хвіліны малітвы яго твар праззяў, а адзенне стала белым, быццам выпраменьваючы святло...
У славянскіх традыцыях гэты дзень атрымаў яшчэ адну, прыгожую і сімвалічную, назву – Яблычны Спас. Лічылася, што толькі цяпер можна есці садавіну новага ўраджаю. У апошнім месяцы лета адразу тры рэлігійныя святы перапляліся са старадаўнімі звычаямі, калі людзі збіралі ўраджай і дзякавалі за яго ў храме. Першы Спас – Мядовы, другі – Яблычны, трэці – Хлебны, ці Арэхавы… І сёння гэтыя дні па-ранейшаму застаюцца самай любімай і прыгожай традыцыяй жніўня.
У Яблычны Спас у храмах Беларусі праходзіць боская літургія, прыхаджане асвячаюць кошыкі з яблыкамі, а на гарадскіх вуліцах арганізоўваюць фруктовыя фестывалі…