Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рыа 2016: зборная Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Бразіліі

Рыа 2016: зборная Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Бразіліі

Рыа 2016: зборная Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Бразіліі
6 Жнв 2016

Урачыстае адкрыццё XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у ноч з 5 на 6 жніўня прымаў легендарны стадыён "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра. Бразілія дэ-факта стала першай у Паўднёвай Амерыцы краінай, якая прымае спартыўны форум чатырохгоддзя. І яшчэ да афіцыйнага старту гэта Алімпіяда ўстанавіла гістарычны рэкорд па колькасці медалёў: на пляцоўках Рыа-2016 разыграюць 306 камплектаў узнагарод. Сярод звыш 10 тысяч спартсменаў змагацца за іх будуць і 124 беларусы.

Эфектнае шоу адкрыцця, прысвечанае гісторыі і будучыні Бразіліі, а таксама тэме глабальнага пацяплення клімату, на буйнейшай арэне краіны прадставіў намінант на прэмію "Оскар" за фільм "Горад Бога" рэжысёр Фернанду Мейрыліш. Зорнымі героямі цырымоніі сталі сусветна вядомыя бразільцы – спявак і музыкант Паўліньа да Віёла, які выканаў нацыянальны гімн пад акампанемент акустычнай гітары, топ-мадэль Жызэль Бюндхен, якая прайшлася сваёй фірменнай паходкай па 150-метровым подыуме. Ганаровае права запаліць алімпійскі агонь атрымаў марафонец, бронзавы прызёр Афін-2004 Вандэрлей Кардэйру.

Зразумела, самая чаканая і традыцыйная частка адкрыцця – парад нацыянальных каманд, у якім прынялі ўдзел дэлегацыі 206 краін свету і абсалютна ўнікальная зборная – бежанцаў, якія выступаюць пад алімпійскім сцягам. Беларускі сцяг перад трыбунамі Рыа-2016 нёс чэмпіён свету і Еўрапейскіх гульняў у Баку – знакаміты велагоншчык Васіль Кірыенка. У складзе нацыянальнай каманды на арэну выйшлі прадстаўнікі 10 відаў спорту. Сярод іх і праслаўленыя алімпійскія чэмпіёны – тэнісіст Максім Мірны і стралок Сяргей Мартынаў.

Урачыстае адкрыццё XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра
Урачыстае адкрыццё XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра
Урачыстае адкрыццё XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра
Урачыстае адкрыццё XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная