Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Юніёрскі чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі

Юніёрскі чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі

Юніёрскі чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
31 Ліп 2016

Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў (U18) і моладзі (U23) сабраў у Беларусі лепшых спартсменаў з 67 краін. Напярэдадні галоўных стартаў – у час цырымоніі адкрыцця, якую прымаў веладром знакамітай "Мінск-Арэны" – першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) Іштван Вашкуці выказаў надзею, што многія з цяперашніх юніёраў выступяць на наступных за Рыа-2016 летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года. І сапраўды, напружаныя гарачыя дні – з 28 па 31 ліпеня – на вяслярным канале Заслаўя сталі магчымасцю зрабіць гучную заяўку на месца ў сусветным веславанні.

Беларусь на юніёрскім першынстве прадставілі 47 спартсменаў, і па выніках спаборніцкіх дзён у актыве нацыянальнай каманды – 14 узнагарод (7 залатых, 5 сярэбраных і 2 бронзавыя медалі). Абсалютнымі рэкардсменкамі па колькасці "трафеяў" на дамашнім чэмпіянаце сталі канаісткі Алена Наздрова і Надзея Макарчанка, якія прынеслі зборнай Беларусі чатыры медалі вышэйшай пробы.

Падрабязней аб спаборніцтвах, узыходзячых зорках сусветнага веславання і перамогах беларусаў на дамашнім чэмпіянаце – у фотарэпартажы…

На здымку: бронзавыя прызёры ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м сярод спартсменаў да 23 гадоў – беларускі дуэт Сняжана Бобр і Вольга Клімава (справа)

ЧС па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
ЧС па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
ЧС па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
ЧС па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
Юніёрскі чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ-2016 у Заслаўі
Папярэдняя       1 2 3