Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Горад Камянец святкуе 740-годдзе

Горад Камянец святкуе 740-годдзе

Горад Камянец святкуе 740-годдзе
23 Ліп 2016

У гарачыя ліпеньскія дні адзін з самых вядомых гарадоў на турыстычнай карце Брэсцкай вобласціКамянец – святкуе сваё 740-годдзе. Гісторыя краю непарыўна звязана з яго галоўнай славутасцю – унікальным помнікам архітэктуры другой палавіны XIII стагоддзя Камянецкай вежай, якая прадстаўлена ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першае згадванне аб паселішчы адносіцца да перыяду паміж 1276 і 1288 гадамі, калі па распараджэнні галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча на маляўнічым беразе ракі Лясной пачалося ўзвядзенне абарончай вежы-крэпасці, якая атрымала назву "Белая вежа". Маштабы адзінага захаванага данжона ў Беларусі ўражваюць: вышыня каля 30 м, а таўшчыня сцен дасягае 2,5 м.

На працягу стагоддзяў крэпасць заставалася цэнтрам адраджэння горада пасля разбуральных пажараў і ваенных канфліктаў, а ў нашы дні стала адным з самых вядомых сімвалаў Беларусі. Таму менавіта тут разгарнуліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню горада Камянца: гістарычныя рэканструкцыі, рыцарскія турніры, выступленні творчых калектываў, выстаўкі-кірмашы народных майстроў...

 Фота: Кацярына Гараева

Горад Камянец святкуе 740-годдзе
Святкаванне 740-годдзя горада Камянца
740-годдзе Камянца
На вуліцах святочнага Камянца
На вуліцах святочнага Камянца
Папярэдняя       1 2 3      Наступная