Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы

Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы

Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
9 Ліп 2016

Прыгожая купальская традыцыя – плесці "прарочыя" вянкі з летніх кветак і з тайнымі пажаданнямі спускаць іх на ваду – яркая падзея знакамітага Рэспубліканскага свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі…" Кожны ліпень, вось ужо больш як 40 гадоў, яно праходзіць у мемарыяльным запаведніку "Вязынка" – на радзіме аднаго з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы. Пясняр, які нарадзіўся на Купалле, менавіта ад гэтага таямнічага народнага свята ўзяў свой творчы псеўданім і праславіў яго талентам…

У гэтым годзе літаратурную праграму ўжо чацвёрты раз упрыгожыў "Кветкавы этнафестываль у Янкi Купалы", які аб'яднаў конкурс на лепшы вянок "Купальская Краса" і дзіцячы фларыстычны конкурс "Купальская Красачка". Госці свята з дапамогай прафесійных фларыстаў сплялі вялікі вянок і па традыцыі – з песнямі, вершамі і карагодамі – спусцілі яго на ваду рачулкі Вязынкі…

 

Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
Самы вялікі купальскі вянок Беларусі сплялі на радзіме народнага паэта Янкі Купалы ў Вязынцы
Папярэдняя       1 2 3      Наступная