Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 80 гадоў ДАІ Беларусі: у цэнтры Мінска разгарнулася выстаўка аўтамабіляў за ўсю гісторыю дарожнай міліцыі

80 гадоў ДАІ Беларусі: у цэнтры Мінска разгарнулася выстаўка аўтамабіляў за ўсю гісторыю дарожнай міліцыі

80 гадоў ДАІ Беларусі: у цэнтры Мінска разгарнулася выстаўка аўтамабіляў за ўсю гісторыю дарожнай міліцыі
6 Ліп 2016

Беларуская дарожная міліцыя адзначае 80-годдзе. У гонар юбілею Дзяржаўтаінспекцыі ўрачыстасці праходзяць ва ўсіх рэгіёнах. Але, бадай, самае відовішчнае святкаванне разгарнулася 6 ліпеня ў самым цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы, дзе сабраліся больш за 600 супрацоўнікаў і ветэранаў ДАІ. Пасля праезду па вуліцах горада на пляцоўцы каля Палаца Рэспублікі размясцілася тэхніка за ўсю гісторыю беларускай аўтаінспекцыі – ад рэтрааўтамабіляў да сучасных патрульных машын і матацыклаў. Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ прадэманстравалі форму розных часоў, правялі для гасцей эфектныя паказальныя выступленні і, зразумела, яшчэ раз нагадалі, наколькі каштоўная і неабходная бяспека на дарогах.

З юбілеем дарожную міліцыю павіншаваў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч
80-годдзе ДАІ Беларусі
Выстаўка рэтратэхнікі і сучасных службовых аўтамабіляў ДАІ ў цэнтры Мінска
Калекцыя рэтрааўтамабіляў і сучаснай патрульнай тэхнікі ДАІ Беларусі
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч
Папярэдняя       1 2 3