Беларуская дарожная міліцыя адзначае 80-годдзе. У гонар юбілею Дзяржаўтаінспекцыі ўрачыстасці праходзяць ва ўсіх рэгіёнах. Але, бадай, самае відовішчнае святкаванне разгарнулася 6 ліпеня ў самым цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы, дзе сабраліся больш за 600 супрацоўнікаў і ветэранаў ДАІ. Пасля праезду па вуліцах горада на пляцоўцы каля Палаца Рэспублікі размясцілася тэхніка за ўсю гісторыю беларускай аўтаінспекцыі – ад рэтрааўтамабіляў да сучасных патрульных машын і матацыклаў. Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ прадэманстравалі форму розных часоў, правялі для гасцей эфектныя паказальныя выступленні і, зразумела, яшчэ раз нагадалі, наколькі каштоўная і неабходная бяспека на дарогах.