Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | I Міжнародны фестываль паляўнічай рогавай музыкі і песні "Царская паляна" ў Белавежскай пушчы

I Міжнародны фестываль паляўнічай рогавай музыкі і песні "Царская паляна" ў Белавежскай пушчы

I Міжнародны фестываль паляўнічай рогавай музыкі і песні
16 Май 2016

Міжнародны фестываль паляўнічай рогавай музыкі і песні ўпершыню адбыўся 14-15 мая ў Белавежскай пушчы, адным са старэйшых у свеце запаведнікаў, гісторыя якога налічвае больш за 600 гадоў. Месца правядзення выбрана невыпадкова: менавіта тут, на знакамітай "Царскай паляне", з даўніх часоў праводзіліся паляўнічыя турніры і зарадзіліся традыцыі рогавай музыкі. Яшчэ ў XV стагоддзі выдатны беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі расказаў у сваёй паэме "Песня пра зубра" аб унікальнай сістэме сігналаў, якая давала магчымасць паляўнічым мець сувязь нават на далёкай адлегласці.

Дэбютны фестываль паляўнічай рогавой музыкі сабраў у самым "сэрцы" буйнейшага нацыянальнага парка краіны 25 салістаў і калектываў з Беларусі і Польшчы, якія не толькі выканалі меладычныя песні аб прыродзе, жартаўлівыя напевы аб паляванні, але і прадэманстравалі майстэрскую ігру на паляўнічым ражку. Акрамя таго, у фестывальныя дні для гасцей праходзілі займальныя мерапрыемствы: выстаўка сабак паляўнічых парод, спаборніцтвы па стэндавай стральбе, конкурс на лепшую страву са здабытых трафеяў, а таксама горад майстроў і канцэрт беларускай сярэдневяковай музыкі.

Фота: Кацярына Гараева

Фестываль паляўнічай рагавой музыкі ў Белавежскай пушчы
Фестываль паляўнічай рагавой музыкі ў Белавежскай пушчы
Фестываль паляўнічай рагавой музыкі ў Белавежскай пушчы
Фестываль паляўнічай рагавой музыкі ў Белавежскай пушчы
Папярэдняя       1 2 3 4