Міжнародны фестываль паляўнічай рогавай музыкі і песні ўпершыню адбыўся 14-15 мая ў Белавежскай пушчы, адным са старэйшых у свеце запаведнікаў, гісторыя якога налічвае больш за 600 гадоў. Месца правядзення выбрана невыпадкова: менавіта тут, на знакамітай "Царскай паляне", з даўніх часоў праводзіліся паляўнічыя турніры і зарадзіліся традыцыі рогавай музыкі. Яшчэ ў XV стагоддзі выдатны беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі расказаў у сваёй паэме "Песня пра зубра" аб унікальнай сістэме сігналаў, якая давала магчымасць паляўнічым мець сувязь нават на далёкай адлегласці.
Дэбютны фестываль паляўнічай рогавой музыкі сабраў у самым "сэрцы" буйнейшага нацыянальнага парка краіны 25 салістаў і калектываў з Беларусі і Польшчы, якія не толькі выканалі меладычныя песні аб прыродзе, жартаўлівыя напевы аб паляванні, але і прадэманстравалі майстэрскую ігру на паляўнічым ражку. Акрамя таго, у фестывальныя дні для гасцей праходзілі займальныя мерапрыемствы: выстаўка сабак паляўнічых парод, спаборніцтвы па стэндавай стральбе, конкурс на лепшую страву са здабытых трафеяў, а таксама горад майстроў і канцэрт беларускай сярэдневяковай музыкі.
Фота: Кацярына Гараева