Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ: свята памяці ля "Кургана Славы"

Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"

Дзень Перамогі: свята памяці ля
6 Май 2016

Пераможны май 1945-га, успаміны пра самую трагічную і кровапралітную вайну, якая не абмінула ніводную сям'ю ў нашай краіне, павага перад стойкасцю і мужнасцю народа… Гэтымі майскімі днямі ўся Беларусь адзначае 71-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У Мінскай вобласці – цэнтральным рэгіёне краіны – вялікае свята ў гонар Дня Перамогі адбылося 6 мая. Месца правядзення невыпадковае: славуты "Курган Славы", прысвечаны доблесці і мужнасці воінаў чатырох франтоў і партызанаў, якія вызвалялі Беларусь, вось ужо многія гады з'яўляецца адным з самых пазнаваемых мемарыялаў-сімвалаў Вялікай Перамогі. Зямлю для яго прывезлі з усіх куткоў Беларусі, гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, легендарнай Брэсцкай крэпасці-героя...

Свята ля "Кургана Славы" сабрала каля паўтары тысячы гасцей з усіх раёнаў Мінскай вобласці. На галоўнай пляцоўцы мемарыяльнага комплексу адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў органаў улады і Нацыянальнага сходу Беларусі, школьнікаў і студэнтаў. Прадоўжылі памятнае мерапрыемства канцэрт "Пераможны май! Квітнеючы май!" і авіяшоу Мінскага аэраклуба ДТСААФ.

На працягу ўсяго дня каля мемарыяла для гасцей працавалі тэматычныя пляцоўкі: "Перамога. Адна на ўсіх" з удзелам творчых калектываў вобласці, спартыўная зона, выстаўкі тэхнічнай творчасці і авіямадэльнага спорту ДТСААФ, фотазона "Сувязь пакаленняў"…

Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"
Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"
Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"
Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"
Дзень Перамогі: свята памяці ля "Кургана Славы"
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная