Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Адкрыццё веласезона ў Мінску: карнавал-парад "VIVA, ровар!"

Адкрыццё веласезона ў Мінску: карнавал-парад "VIVA, ровар!"

Адкрыццё веласезона ў Мінску: карнавал-парад
30 Крс 2016

Тысячы аматараў язды на веласіпедах, кіламетры маршруту без аўто на адной з галоўных магістралей сталіцы, спартсмены сусветнага ўзроўню ў якасці лідараў, карнавальны антураж і велазабавы... У Мінску святочным парадам пад назвай "Viva, ровар!" 30 красавіка афіцыйна адкрыўся веласезон-2016.

Да пачатку першага вялікага заезду года сталічны праспект Пераможцаў - ад стэлы "Мінск – горад-герой" да "Мінск-Арэны" і назад - поўнасцю вызваліўся ад аўтамабільнага руху: у выніку дыстанцыя склала 10,4 кіламетра. Паводле падлікаў арганізатараў, на старт сабраліся каля 9 тысяч веласіпедыстаў з Мінска, іншых гарадоў і нават краін.

Галоўная асаблівасць гэтага, другога па ліку, мінскага велапарада - незвычайныя вобразы. Падтрымаўшы ідэю карнавалу, многія ўдзельнікі не толькі прыехалі на святочна ўпрыгожаных веласіпедах, але і ў арыгінальных касцюмах: герояў кінафільмаў і серыялаў, персанажаў казак і коміксаў, двайнікоў зорак эстрады...

У калоне, якая расцягнулася на некалькі кіламетраў, на старт выехалі мэр Мінска Андрэй Шорац і міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко. У ролі галоўных матыватараў - знакамітыя беларускія спартсмены-веласіпедысты: васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская і чэмпіён свету па веласпорце на шашы Васіль Кірыенка, які цяпер актыўна рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Рыа.

Фінішаваў заезд у Парку Перамогі, дзе на беразе Камсамольскага возера велакарнавал прадоўжыўся да позняга вечара. Для ўдзельнікаў працавалі больш як дзесяць пляцовак: велаконкурсы і спаборніцтвы, фотазона, паказальныя выступленні, музычныя паказы, дзіцячы гарадок... Наталля Цылінская і Васіль Кірыенка раздалі аўтографы сотням балельшчыкаў і сталі ўдзельнікамі падагульняючай прэс-канферэнцыі.

Велакарнавал "VIVA, ровар!" у Мінску
Велакарнавал "VIVA, ровар!" у Мінску
Адкрыццё веласезона ў Мінску: карнавал-парад "VIVA, ровар!"
Адкрыццё веласезона ў Мінску: карнавал-парад "VIVA, ровар!"
VIVA, ровар!
Папярэдняя       1 2