На каляднай выстаўцы "Да нас прыехала Каляда" ў мастацкім музеі Брэста прадстаўлена больш за 100 эксклюзіўных handmade вырабаў і сувеніраў: навагоднія ёлкі, вянкі, абрадавыя маскі, анёлы і лялькі… Экспазіцыя народных майстроў Жабінкаўскага раёна знаёміць наведвальнікаў з мясцовымі каляднымі абрадамі і традыцыямі святкавання Новага года і Каляд.