Напярэдадні Новага года магілёўскія кандытары стварылі арыгінальны падарунак для дзяцей, якія ўдзельнічаюць у абласным дабрачынным свяце, – салодкую кампазіцыю з тартоў і фігурак казачных персанажаў, якую ўпрыгожыла 16-кілаграмовая шакаладная малпачка.