Навагодняя вёска "Бабкіёжкіна" адкрылася ў аграсядзібе "Будзьма" за некалькі кіламетраў ад Гомеля. Гасцей чакае знаёмства з жыхарамі казачнага маёнтка – Бабай-Ягой і яе цудоўнымі памочніцамі, а таксама забаўляльная праграма "Аперацыя Малпа", поўная прыгод, інтрыг і нечаканых падзей.