Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі-2015

Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі

Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі
26 Снж 2015

Адно з самых важных і любімых хрысціянскіх свят – Ражджаство Хрыстова – у Беларусі асаблівае. Па волі гісторыі ў нашай краіне, дзе раўнапраўныя розныя канфесіі, яго ўшаноўваюць і святкуюць двойчы: 25 снежня – католікі і пратэстанты, а 7 студзеня – праваслаўныя. І бадай, дзякуючы гэтаму настрой урачыстасці і чаканне цуду ўдаецца прадоўжыць на некалькі тыдняў. Паколькі далёка не рэдкасць, калі ў адной беларускай сям'і калядныя свечкі запальваюць і ў снежні, і ў студзені…

У ноч з 24 на 25 снежня – Калядная куцця – тысячы беларусаў сабраліся на ўрачыстых богаслужэннях у больш як 600 каталіцкіх храмах і прыходах па ўсёй краіне. У галоўным касцёле Беларусі – мінскім архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі – святочную службу ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У сваім віншаванні кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі заклікаў прыхаджан захоўваць мір і спакой не толькі ў сэрцах, але і на роднай зямлі: "Я віншую ўсіх хрысціян, віншую ўсіх людзей добрай волі. Ісус Хрыстос прыйшоў на Зямлю для ўсіх людзей. Таму я заклікаю ўсіх беларусаў – падайце адзін аднаму рукі, вітайце адзін аднаго любоўю, каб на нашай зямлі, у нашай краіне былі заўсёды мір і спакой".

Разам ва ўсім каталіцкім свеце ў Беларусі гэта Ражджаство святкуюць пад знакам аб'яўленага Папам Францыскам юбілейнага Года міласэрнасці, які пачаўся яшчэ 8 снежня з цырымоніі адкрыцця Святых дзвярэй сабора Святога Пятра ў Ватыкане. У гонар гэтага сімвалічнага года ў 11 буйных беларускіх касцёлах 13 снежня таксама адкрылі Святыя дзверы. Праходзячы праз іх, кожны вернік - пасля споведзі, прычашчэння і малітвы - можа атрымаць адпушчэнне грахоў для сябе або блізкага чалавека…

На фота: урачыстае богаслужэнне ў Фарным касцёле Гродна

Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі-2015
Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі
Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі-2015
Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі-2015
Каталіцкае Ражджаство ў Беларусі-2015
Папярэдняя       1 2 3      Наступная