Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2015" у Мілане

Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2015" у Мілане

Нацыянальны дзень Беларусі на
9 Sep 2015

Сусветная выстаўка "ЭКСПА-2015" у Мілане працуе з 1 мая па 31 кастрычніка пад дэвізам "Накарміць планету. Энергія для жыцця". На плошчы амаль 1,1 млн кв.м размясціліся павільёны больш як 140 краін, а таксама буйных кампаній і няўрадавых арганізацый. Беларускі павільён, які прадстаўляе асноўныя нацыянальныя багацці – хлеб, соль і ваду, з'яўляецца адным з найбольш наведваемых, а таксама ўваходзіць у дзясятку самых запамінальных сярод іншых удзельнікаў выстаўкі. Яго арыгінальнае афармленне з першых хвілін зацягвае гасцей у "вір" падзей: праз усю плошчу праходзіць дарога – сімвалічнае ўвасабленне рэчышча ракі, што накіроўвае паток людзей да кола вадзянога млына.

Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2015", які прайшоў 9 верасня пад знакам традыцыйнага свята ўраджаю – "Дажынак" – стаў яркай падзеяй для гасцей выстаўкі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. На свяце выступілі вядучыя творчыя калектывы краіны, у тым ліку артысты харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", якія выканалі беларускія народныя песні і станцавалі знакамітую "Лявоніху". Наведвальнікі змаглі пакаштаваць прадукты беларускай вытворчасці і стравы нацыянальнай кухні, а таксама набыць арыгінальныя сувеніры і зрабіць памятнае фота на фоне "Кола жыцця" – сімвала вечнага руху прыроды і лёсу – і трактара "Беларус" на ўваходзе ў павільён.

Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2015" у Мілане
Адкрыццё Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015"
Адкрыццё Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015"
Адкрыццё Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015"
Адкрыццё Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015"
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная