Унікальны фестываль у фармаце open-air сабраў вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі і знатакоў опернага і балетнага мастацтва ў адным з самых раскошных палацава-паркавых ансамбляў Еўропы – легендарнай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. У праграме форуму – балетныя спектаклі, оперныя канцэрты і творчыя вечары, выстаўкі. Па традыцыі галоўнымі пляцоўкамі сталі ўнутраны двор замка, Тэатральная і Гетманская залы, а таксама Нясвіжскі Фарны касцёл Божага цела і гарадская ратуша.