Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Курган Славы

Курган Славы

Курган Славы
6 Май 2015

Напярэдадні вялікага свята адкрыўся абноўлены Курган Славы  адзін з самых вядомых сімвалаў Перамогі ў Беларусі. Знакаміты мемарыял, створаны да 25-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увекавечыў доблесць і мужнасць воінаў чатырох франтоў і партызан. У ліпені 1944-га менавіта ў гэтых мясцінах каля шашы Мінск-Масква ў час буйнейшай аперацыі "Баграціён" была акружана і разгромлена 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў... Зямлю для Кургана Славы везлі з усіх куткоў Беларусі, гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, легендарнай Брэсцкай крэпасці-героя...

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі Курган Славы паўстаў у новым, урачыстым і святочным выглядзе. Тут адрэстаўрыраваны мазаічнае пано ордэнаў і манументальныя твары воінаў, абноўлены гранітная назіральная пляцоўка і прыступкі, заменена травяное пакрыццё, з'явіўся новы арыгінальны сцэнарый падсветкі. З надыходам змяркання на Кургане Славы ўключаюцца святлодыёды ў жоўта-чырвоных тонах як сімвал Вечнага агню, а каля падножжа ўвысь да штыкоў-абеліскаў накіроўваюцца прамяні пражэктараў.

Курган Славы
Курган Славы
Курган Славы
Курган Славы
Курган Славы
Папярэдняя       1 2