Маладзёжная эстафета "Народная зарадка" 27 сакавіка прайшла ў рамках другога дня ўрачыстага адкрыцця праекта "Мінск – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2026" на сталічным стадыёне "Дынама". Для ўдзелу ў "Народнай зарадцы" сабраліся каля 3,5 тысячы маладых людзей не толькі са сталіцы, а таксама кіраўніцтва горада, якое курыруе спартыўную сферу, кіраўніцтва БРСМ, алімпійскія чэмпіёны і заслужаныя майстры спорту. Завяршылася мерапрыемства разгортваннем 12-метровага Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.