Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальная тэатральная прэмія-2025: фінальны этап конкурсу сабраў 37 спектакляў з усёй Беларусі

"Несцерка" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

21 Ліс 2025

Лепшыя беларускія спектаклі абяруць на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Прафесійнаму журы трэба будзе ацаніць рэкордную колькасць – 37 пастановак ад 27 калектываў з розных куткоў Беларусі: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва...

Канкурсанты сёлетняга сезона будуць змагацца за перамогу ў сямі намінацыях: "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны", "Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета" і "Лепшы спектакль у жанры аперэты, музычнай камедыі і мюзікла".

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 3 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы ў Менску.

"Несцерка" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Мюзікл-эскапада – Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Папярэдняя       1 2 3 4