Лепшыя беларускія спектаклі абяруць на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Прафесійнаму журы трэба будзе ацаніць рэкордную колькасць – 37 пастановак ад 27 калектываў з розных куткоў Беларусі: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва...
Канкурсанты сёлетняга сезона будуць змагацца за перамогу ў сямі намінацыях: "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны", "Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета" і "Лепшы спектакль у жанры аперэты, музычнай камедыі і мюзікла".
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 3 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы ў Менску.