Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм’ера оперы
21 Ліс 2020

Прэм'ера оперы "Фаўст" Шарля Гуно адбылася 21 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі.

Пастановачная група спектакля прадставіла новае для тэатра імя – рэжысёра-пастаноўшчыка Ганну Маторную. "Нягледзячы на тое, што ў Вялікім рэжысёр працуе ўпершыню, вопыт яе работы ў сферы музычнага тэатра ўжо даволі значны. З 2010 года ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлена не менш за восем спектакляў, а таксама шэраг вялікіх канцэртных праграм", – адзначылі ва ўстанове.

Рэжысёрская канцэпцыябудучай пастаноўкі закранае сур'ёзныя філасофскія пытанні і заклікае задумацца над істотнымі маральна-этычнымі праблемамі. Для гэтага сам глядач нібы акунаецца ў атмасферу фаўстаўскага эксперыменту, дзе ён пастаянна балансуе на мяжы рэальнасці і нерэальнасці, ілюзіі і рэчаіснасці, усвядомленага прадстаўлення і адчуванняў.

"Опера Шарля Гуно, якую хочам сёння прадставіць гледачу, – гэта безумоўны бестселер. У першую чаргу таму, што сам матэрыял прадугледжвае абсалютную бездань сэнсаў, але самае галоўнае – ён мае неверагодную эмацыянальнасць, якая можа прымусіць вас суперажываць", – адзначыла Ганна Маторная.

У Вялікім тэатры "Фаўст" ужо атрымліваў сцэнічнае ўвасабленне, і кожны раз над ім працавалі не менш легендарныя майстры. Упершыню беларускія артысты ажывілі гэту гісторыю яшчэ ў 1928 годзе, гэта была першая пастаноўка Беларускага музычнага тэхнікума, ажыццёўленая пад мастацкім кіраўніцтвам Аркадзя Бяссмертнага і выкананая на беларускай мове. Другі раз опера была пастаўлена ў 1950 дырыжорам Таццянай Каламійцавай, рэжысёрам Уладзімірам Шахраем. Паказы трэцяй пастаноўкі пачаліся ў 1972 годзе і прадоўжыліся да 1990-х гадоў. На ёй працавалі дырыжор Іосіф Абраміс, рэжысёр Сямён Штэйн, мастак Яўген Ждан, балетмайстар Сямён Дрэчын.

Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі
Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі
Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі
Прэм’ера оперы "Фаўст" у Вялікім тэатры Беларусі
Папярэдняя       1 2 3 4