Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Атмасфера Галівуда, калядныя хіты і танцы для пар з усяго свету – навагодні баль прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі

Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі

Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
14 Стд 2020

У ноч з 13 на 14 студзеня, калі ў Беларусі па традыцыі сустракаюць стары Новы год, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў упадабаны многімі – ужо 11-ы – вялікі навагодні баль. На ўрачыстасць сабраліся больш за тысячу гасцей. Акрамя беларусаў з розных гарадоў, прыехалі і знатакі шыкоўных прыёмаў з ЗША, Францыі, Японіі, Нідэрландаў і Швейцарыі.

Асноўнай тэмай балю ў гэтым годзе стала "Кіно": рэжысёры галоўнага тэатра Беларусі прысвяцілі яго сусветнай класіцы і галівудскім фільмам. Вядучымі вечара выступілі артысты ў вобразах легендарнага Чарлі Чапліна і прымы-балерыны Марыінскага Ганны Паўлавай, знакамітага паэта Сяргея Ясеніна і яго каханай – танцоўшчыцы Айседоры Дункан. А на чырвонай дарожцы можна было сустрэць і раскошную Мэрылін Манро, і вясёлага Санта Клауса. Усе пляцоўкі Вялікага тэатра – прасторнае фае, балконы і лесвічныя прыступкі, камерныя залы і, вядома, галоўная сцэна з глядацкімі крэсламі – на гэты вечар сталі лакацыямі забаў для ўдзельнікаў.

Адкрыў праграму "Першы баль": 156 пар, якія яшчэ з кастрычніка прыходзілі ў Вялікі тэатр на штотыднёвыя рэпетыцыі, прадэманстравалі сваё майстэрства старадаўніх танцаў – мазуркі, паланэза, кантрданса, складанага вальса… Зрэшты, і ўсе жадаючыя нават без папярэдніх рэпетыцый маглі прайсці майстар-клас і далучыцца да танцораў.

На працягу некалькіх гадзін госці Вялікага перамяшчаліся паміж зонамі ўсемагчымых забаў. Тут былі музычныя віктарыны на веданне музыкі кіно і опернай класікі, варажба і прагнозы на 2020, гульня ў "Мафію" і выязное казіно, нават урокі галівудскай элегантнасці… Аматары маглі атрымаць асалоду ад канцэрта класічнай музыкі ў выкананні "Vivat квартэт" і паглядзець выступленне артыстаў дзіцячага музычнага тэатра-студыі.

За гадзіну да апоўначы на галоўнай сцэне тэатра пачаўся канцэрт-сюрпрыз. Галасамі Вялікага ў гэту ноч гучалі не толькі легендарная оперная класіка, але і сусветныя хіты, джаз. А далей урачыстасць прадоўжылі "Чаплін-баль", музычна-танцавальная праграма "AMADIS BRASS запрашае" і караоке "Свабодны мікрафон". І па традыцыі баль прадоўжыўся да раніцы, напэўна стаўшы для ўсіх яго ўдзельнікаў яркім пачаткам 2020-га.

Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
Навагодні баль у Вялікім тэатры  Беларусі
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная