У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомельскай вобласці

"Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомельскай вобласці

5 Чэр 2019

На пляцоўцы каля Лядовага палаца больш за тысячу гамяльчан і гасцей рэгіёна віталі ўдзельнікаў эстафеты "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў.

Факел ад дастаўленай лампады запалілі граданачальнік Пётр Кірычэнка разам са старшынёй Беларускай федэрацыі альпінізму, заслужаным трэнерам Беларусі, які здзейсніў узыходжанні на Эльбрус, Бялуху, пік Леніна, пік Балівара, Нанга-Парбат, Аляксандрам Гадлеўскім. Шэсце агню па горадзе ў рэтрамабілі прадоўжыў канаіст, першы ў гісторыі беларускага спорту алімпійскі чэмпіён 1960 года, чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР Леанід Гейштар. У 1960 годзе на Алімпійскіх гульнях у Рыме ён заваяваў залаты медаль. А памятнае фота з італьянскай сталіцы, дзе быў запалены агонь II Еўрапейскіх гульняў, захоўвае шмат дзесяцігоддзяў.

Рады сустрэчы з родным горадам і вядомы акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр Павел Харланчук-Южакоў, бо ганаровая місія яму даверана ў мясціне, дзе ён нарадзіўся. У далейшым факел "Полымя міру" перайшоў да заслужанага майстра спорту СССР, сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў (1992), чэмпіёна свету па вольнай барацьбе, заслужанага трэнера Беларусі Сяргея Смаля, кіраўніка міжнароднага форуму моды Belarus Fashion Week і агенцтва "Адкрыты подыум" Яніны Ганчаровай.

Маршрут галоўнага сімвала еўрапейскага мультыспартыўнага спаборніцтва праходзіць па знакавых мясцінах абласнога цэнтра. Перадаючы факел з рук у рукі, захавальнікі "Полымя міру" наведалі самае салодкае прадпрыемства –  фабрыку "Спартак". Умелыя кандытары вырабілі і ўручылі гасцям шакаладную копію факела ў натуральную велічыню.

Шмат цікавых падзей рыхтуюць у рэгіёне па маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў. Сімвал спаборніцтва пранясуць па знакавых і славутых мясцінах. Караван пройдзе праз Жлобін, нацыянальны парк "Прыпяцкі", Тураў і Мазыр.

Міжнародная акцыя "Еўрапейскія забегі" дабрачыннага праекта #velcombegom
Дырэктар Дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, мастацкі кіраўнік вакальна-харэаграфічнага ансамбля "Гомій", рэжысёр Пётр Свярдлоў
"Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомелі
"Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомельскай вобласці
"Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомелі
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная