У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску

Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску

Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску
9 Май 2019

Святочныя сцягі і чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам як сімвал незабыўнага мая 1945-га, мінчане і госці з партрэтамі родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а галоўнае, героі самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва – ветэраны… Менавіта яны дзякуючы неверагоднай сіле духу разграмілі нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падарылі гэта прыгожае свята – Дзень Перамогі. Урачыстае шэсце, прысвечанае 74-й гадавіне, прайшло на галоўным праспекце беларускай сталіцы і дало старт маштабнай акцыі "Беларусь памятае", у якую ўвайшлі больш за 80 мерапрыемстваў.

Святкаванне 9 Мая ў Мінску па традыцыі пачалося з цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі. Кіраўнік дзяржавы заклікаў да захавання памяці пра Вялікую Перамогу і асабліва падкрэсліў неабходнасць прыняцця мер на дзяржаўным узроўні, каб перадаваць веды, вопыт і памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай ад старэйшага пакалення моладзі. На заканчэнне ён з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.

Пасля сімвалічнай урачыстасці ў "сэрцы" сталіцы святочныя мерапрыемствы – выставы, конкурсы, вернісажы, музычныя праграмы і спартыўныя спаборніцтвы – разгарнуліся ва ўсіх раёнах горада. Каля Палаца спорту адбыліся вялікі канцэрт і турнір асілкаў, у Верхнім горадзе выступілі вядучыя беларускія майстры мастацтваў і творчыя калектывы, а ў мінскім музейна-паркавым комплексе "Перамога" аматараў экстрэмальных відаў спорту сабраў "Забег адважных".

Святочны Мінск 9 Мая 2019 года – у рэпартажы.

Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса
Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску
Беларусь памятае: 74-я гадавіна Вялікай Перамогі ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з ветэранамі
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная