Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў-2019: веладром "Мінск-Арэны" напярэдадні галоўных стартаў года

Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў-2019: веладром "Мінск-Арэны" напярэдадні галоўных стартаў года

Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў-2019: веладром
15 Jan 2019

На фінішную прамую выходзіць падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў-2019: 21–30 чэрвеня маштабны форум збярэ ў Мінску больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін. У беларускую сталіцу прыедуць лепшыя атлеты кантынента, каб разыграць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту, а таксама алімпійскія ліцэнзіі Токіа-2022. Дэбютам у праграме гульняў стане выступленне мацнейшых велагоншчыкаў на трэку: спаборніцтвы ўжо рыхтуецца прыняць веладром вядучага спарткомплексу краіны – "Мінск-Арэны".

Адна з галоўных пляцовак Еўрапейскіх гульняў-2019 – "Мінск-Арэна" – з моманту адкрыцця ў 2009-м прыняла ўжо дзясяткі знакавых турніраў і спаборніцтваў. Сярод іх і чэмпіянат свету па веласпорце на трэку, які аб’яднаў 260 гоншчыкаў з 35 краін. Сёння ў спісе топавых атлетаў планеты ёсць і беларусы – прызёры чэмпіянатаў Еўропы і свету Яўген Каралёк, Іна Савенка, Таццяна Шаракова…

У мінулым годзе на мінскім веладроме, які можа прыняць каля 2 тысяч балельшчыкаў, было абноўлена драўлянае пакрыццё трэка. Ужо ў чэрвені тут паспаборнічаюць 316 лепшых велагоншчыкаў і разыграюць 20 камплектаў узнагарод. А пакуль спартыўную праграму-2019 адкрыў зімовы чэмпіянат і першынство Беларусі па веласпорце на трэку, у якім вызначыліся 12 мацнейшых атлетаў сярод эліты і юніёраў.

Перад Еўрапейскімі гульнямі ў беларускай зборнай – выступленне на двух этапах Кубка свету ў Новай Зеландыі і Ганконгу, а таксама чэмпіянаце свету ў польскім Прушкаве. Затым пасля кароткага адпачынку і вясенніх трэніровак на шашы нашы спартсмены зноў сустрэнуцца на мінскім веладроме. Тут адбудуцца тэставыя спаборніцтвы, у ходзе якіх вызначацца гатоўнасць і магчымыя недахопы. Гэта дапаможа арганізатарам галоўнага спартыўнага форуму Еўропы ўлічыць усе нюансы і падрыхтавацца на вышэйшым узроўні.   

Беларускія зоркі велатрэка, першыя спаборніцтвы-2019 і падрыхтоўка да стартаў Еўрапейскіх гульняў – у рэпартажы з "Мінск-Арэны".

Зімовы чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку
Зімовы чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку
Зімовы чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку
Зімовы чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку
Зімовы чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная