Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Старажытнагрэчаскія музы, Баба-Яга і Мышыны кароль: аб’яўлены пераможцы конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка" ў Вялікім

Мельпамена і Тэрпсіхора: лепшымі навагоднімі тэатральнымі цацкамі прызнаны старажытнагрэчаскія музы

Мельпамена і Тэрпсіхора: лепшымі навагоднімі тэатральнымі цацкамі прызнаны старажытнагрэчаскія музы
3 Стд 2019

Конкурс "Навагодняя тэатральная цацка" настолькі спадабаўся ўдзельнікам і арганізатарам – камандзе Вялікага тэатра оперы і балета, што вельмі хутка лепшыя работы стануць экспанатамі спецыяльнага музея, які плануюць адкрыць пры галоўнай сцэне Беларусі.

У экспазіцыю абавязкова ўвойдуць і работы-прызёры конкурсу бягучага года: старажытнагрэчаскія музы трагедыі і танца – Мельпамена і Тэрпсіхора, Баба-Яга, Мышыны кароль і кампазіцыя "Балет".

Пераможцы – уладальнік Гран-пры сям’я Кузняцовых, сям’я Семчанкаў (1 месца), Дар’я Філатава (2 месца), сям’я Ставераў (3 месца) і сям’я Емяльянавых (прыз глядацкіх сімпатый) – атрымалі ў якасці ўзнагароды запрашэнне на калядны балет Чайкоўскага "Шчаўкунок".

На пяты па ліку конкурс было пададзена 140 заявак ад 120 сем’яў з усёй Беларусі. Ва ўмовах творчага спаборніцтва – ніякіх абмежаванняў для фантазіі. Удзельнікі стваралі свае работы з разнастайных матэрыялаў: ад ватных палачак і сурвэтак да пап’е-машэ і макароны. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Святлана Казюліна адзначыла, што заўтра цацкі ўдзельнікаў адправяцца ў мінскі дзіцячы дом №5 – парадаваць дзяцей часцінкай сямейнага цяпла напярэдадні Каляд і старога Новага года.

Цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка" – у рэпартажы з Вялікага тэатра.

Цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"

Папярэдняя       1 2 3 4