Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Яркія фарбы летняга ўраджаю-2018

Яркія фарбы летняга ўраджаю-2018

Яркія фарбы летняга ўраджаю-2018
30 Жнв 2018

Гарбуз вагой амаль паўтоны, беларускія кавуны, гіганцкі сланечнік, перац-волат, 160 сартоў вінаграду, ягады палескіх зямель, духмянае збожжа будучых караваяў – такім яркім, вітамінным і смачным стала лета-2018. Нават нягледзячы на нярэдкія капрызы надвор'я.

У вішнёвай (Глыбокае), агурочнай (Шклоў) і таматнай (Іўе) сталіцах краіны ў гонар летняга ўраджаю прайшлі традыцыйныя фестывалі. Форум ягадных ласункаў у рэзідэнцыі Вішнёвай Каралевы, Агурочны парад і "Памідорны бум" сталі візітнымі карткамі гастранамічнай Беларусі.

Жыхары краіны гэтым летам не раз здзівілі "агароднымі" рэкордамі: хтосьці заняўся вырошчваннем кавуноў, якія па смаку і памерах не ўступаюць прывазным, хтосьці вырасціў гарбуз акружнасцю 375 см, хтосьці дзяліўся ведамі ў разнастайнасці (больш за 160!) сартоў вінаграду на спецыяльных майстар-класах.

А галоўны ўраджайны паказчык – збожжа – было ўбрана ў гэтым годзе да 27 жніўня. Больш за ўсё пшаніцы сабралі ў Мінскай (1,3 млн т) і Брэсцкай (926 тыс. т) абласцях, а ўсяго ў Беларусі намалочана 5,19 млн т "хлебнага" ўраджаю.

Яркія фатаграфіі смачных пладоў і ўраджайныя пейзажы – у летняй галерэі-2018.

Пшанічнае поле
Жніво ў Гродзенскім раёне
Вікторыя Янько з ураджаем збожжавых
Ураджайны пейзаж
Шклоўскі раён першым у вобласці пераадолеў статысячны рубеж па намалоце збожжа
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная