Усё менш часу застаецца да падзеі, якую брастаўчане і госці, улюбёныя ў гэты дзіўны прыгранічны горад, чакаюць з асаблівым хваляваннем. Напярэдадні міленіуму
Брэст становіцца ўсё больш прыгожым, зручным, а галоўнае, здзіўляе новымі праектамі, якія робяць гарадское жыццё яшчэ цікавейшым.Месяцам святкавання 1000-гадовага юбілею ў 2019 годзе выбраны верасень. Аднак па шматгадовай традыцыі Дзень горада Брэст, дзе знаходзіцца знакамітая на ўвесь свет крэпасць-герой, адзначае ў ліпені – у гонар вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І цяперашні не стаў выключэннем.Праграма свята
"Бярэсце-2017", прысвечанага 998-годдзю горада, ахапіла чатыры дні і дзясяткі мерапрыемстваў – як традыцыйных, так і навінак, якія могуць трывала ўвайсці ў каляндар падзей. Сярод іх – любімыя гараджанамі Берасцейскі баль і карнавальнае шэсце, ужо другі Малочны фестываль, свята кнігі "Чытаючы бульвар", выстаўка рэтра-тэхнікі, кірмаш рамеснікаў, канцэрт талентаў Брэста і гасцей горада, спартыўныя спаборніцтвы… І ўпершыню – Фестываль блізнят і фестываль кветак.Святочныя кадры з Брэста – у спецыяльным рэпартажы!