Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Старажытны, гераічны, сучасны: Брэст адзначыў 998-ы дзень нараджэння

Старажытны, гераічны, сучасны: Брэст адзначыў 998-ы дзень нараджэння

Старажытны, гераічны, сучасны: Брэст адзначыў 998-ы дзень нараджэння
29 Ліп 2017

Усё менш часу застаецца да падзеі, якую брастаўчане і госці, улюбёныя ў гэты дзіўны прыгранічны горад, чакаюць з асаблівым хваляваннем. Напярэдадні міленіуму Брэст становіцца ўсё больш прыгожым, зручным, а галоўнае, здзіўляе новымі праектамі, якія робяць гарадское жыццё яшчэ цікавейшым.Месяцам святкавання 1000-гадовага юбілею ў 2019 годзе выбраны верасень. Аднак па шматгадовай традыцыі Дзень горада Брэст, дзе знаходзіцца знакамітая на ўвесь свет крэпасць-герой, адзначае ў ліпені – у гонар вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І цяперашні не стаў выключэннем.

Праграма свята "Бярэсце-2017", прысвечанага 998-годдзю горада, ахапіла чатыры дні і дзясяткі мерапрыемстваў – як традыцыйных, так і навінак, якія могуць трывала ўвайсці ў каляндар падзей. Сярод іх – любімыя гараджанамі Берасцейскі баль і карнавальнае шэсце, ужо другі Малочны фестываль, свята кнігі "Чытаючы бульвар", выстаўка рэтра-тэхнікі, кірмаш рамеснікаў, канцэрт талентаў Брэста і гасцей горада, спартыўныя спаборніцтвы… І ўпершыню – Фестываль блізнят і фестываль кветак.

Святочныя кадры з Брэста – у спецыяльным рэпартажы!

Фестываль блізнят у Брэсце
Парад блізнятаў
Парад блізнят
Парад блізнят
Парад блізнят
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная