Два стагоддзі таму на конезаводзе ў Дукоры гадавалі сотні чыстакроўных коней арлоўскай, арабскай і англійскай парод. Сёння размах не той, але лепшыя традыцыі прадаўжаюць. У канюшні "Дукорскі маёнтак" утрымліваюць жывёл, прызначаных для забавы гасцей – катання верхам, на старадаўнім фаэтоне або прагулачнай брычцы, удзелу ў арт-экскурсіях і гістарычных рэканструкцыях. Але акрамя гэтага, тут вывучаюць і адраджаюць шляхецкую культуру стасункаў чалавека і каня, якога здаўна шанавалі як вернага сябра і баявога таварыша.