Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад "зорным небам" і іншыя ноў-хаў дзіцячага "Еўрабачання"-2018

Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад "зорным небам" і іншыя ноў-хаў дзіцячага "Еўрабачання 2018

Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад
12 Ліс 2018

Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2018" зусім хутка адбудзецца ў Мінску. Падрыхтоўка да яркага шоу сусветнага ўзроўню заўсёды сур’ёзная. У сталічнай Мінск-Арэне – галоўнай пляцоўцы конкурсу – актыўна ідзе мантаж: 25 лістапада тут будзе цэлая "сонечная сістэма", дызайн якой распрацавала беларуская мастачка Галіна Гоманава.

Green Room, Press Room, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол "будуць лунаць" пад "зорным небам", а купал арэны аформяць спецыяльна спраектаванымі шмат’яруснымі святлодыёднымі свяцільнямі. Вялікую і малую сцэны дзіцячага "Еўрабачання" злучыць мост, доўгія подыумы цераз танцпляцоўку будуць праходзіць у глядзельную залу. У сцэнаграфіі арганізатары ўвасобілі слоган і лагатып конкурсу – Light Up! ("Запальвай!").
 
Для трансляцыі арганізатары выкарыстоўваюць 16 камер, паміж якімі будуць пераключацца планы: самы доўгі складзе максімум 5 секунд. "Тут трэба вельмі пластычна падыходзіць да пытання, адчуваць музыку, тэмп, дынаміку. Усё павінна быць распісана нават не па секундах, а па долях секунд", – падкрэсліў аператар-пастаноўшчык Канстанцін Карніенка.

У каманду Еўрабачання ўваходзіць 85-90% беларускіх спецыялістаў (8 гадоў таму, пры падрыхтоўцы да конкурсу-2010 у шоу працавала толькі 12-15%). У ліку замежных прафесіяналаў, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі – рэжысёр з Эстоніі Марэк Міль, які рыхтаваў "Еўрабачанне" ва Украіне. Паводле слоў Канстанціна Карніенкі, спецыяліст прывёз у Беларусь "касмічную тэхналогію", з якой у краіне будуць працаваць упершыню.

Да міжнароднага конкурсу рыхтуюцца і валанцёры: ужо 17 лістапада яны будуць сустракаць каманды краін-удзельніц у аэрапорце. 19 лістапада стартуе Еўратыдзень, а 20 лістапада на сцэне "Мінск-Арэны" пачнуцца рэпетыцыі.

Грунтоўная падрыхтоўка да шоу, тэхнічныя ноу-хау і зладжаная работа міжнароднай каманды  – у рэпартажы з галоўнай пляцоўкі дзіцячага "Еўрабачання-2018"

Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад "зорным небам" і іншыя ноў-хаў дзіцячага "Еўрабачання 2018
Тэхнічны дырэктар Тарма Крым
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант
Аператар-пастаноўшчык дзіцячага "Еўрабачання" Канстанцін Карніенка
Мантаж падвясной камеры
1 2 3 4      Наступная