Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад "зорным небам" і іншыя ноў-хаў дзіцячага "Еўрабачання"-2018

Тэхнічны дырэктар Тарма Крым

Тэхнічны дырэктар Тарма Крым
12 Ліс 2018

Тарма Крым – тэхнічны дырэктар шоу. Ён прыехаў з Эстоніі. У гутарцы Тарма адзначыў, што быў у Беларусі ў далёкім дзяцінстве. Тады з бацькам ён прыехаў на экскурсію. У памяці засталіся ўрыўкі карцін, якія цяпер ён спрабуе ўзнавіць, зноў знаёмячыся з краінай, якая прымае яго з цеплынёй і гасцінна.

"Часу на адпачынак застаецца вельмі мала. Для мяне самае галоўнае – гэта работа, а яна забірае шмат сіл і часу. Я, па сутнасці, адказваю за ўсё, што звязана са здымкай, гукам, сцэнай, відэа, светлавой інсталяцыяй. Я 12 разоў працаваў на дарослым "Еўрабачанні" і на алімпійскіх цырымоніях. Падыходы ўсюды аднолькавыя – важна, каб усё своечасова запусцілася, каб была добрая тэлевізійная карцінка. Шоу такога фармату вызначае вялікая колькасць рэпетыцый. Паколькі ўсё неабходна ўлічыць да дробязей. Да гэтага мы ўсё глядзелі на паперы, а цяпер пачынаем працаваць з камерамі, спачатку са статыстамі, а потым ужо з удзельнікамі конкурсу. Для нас галоўнае, каб выканаўцам было камфортна на сцэне, а гледачы не заўважылі ніякіх тэхнічных накладак", – падзяліўся ўражаннямі ад работы ў Беларусі Тарма Крым.

Самая тэхналагічная сцэна, Green Room пад "зорным небам" і іншыя ноў-хаў дзіцячага "Еўрабачання 2018
Тэхнічны дырэктар Тарма Крым
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант
Аператар-пастаноўшчык дзіцячага "Еўрабачання" Канстанцін Карніенка
Мантаж падвясной камеры
1 2 3 4      Наступная