Скачкі з парашутамі, вальс бронетранспарцёраў, паказальны вучэбны бой на вадзе, штурм будынка, захапляючыя спаборніцтвы, выстаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, канцэрт, дэгустацыя страў палявой кухні і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу "Міс дэсантура"…
Мінск 29 ліпеня прымаў маштабнае свята "Рыцары неба" ў гонар Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, і ўпершыню ён адбыўся непасрэдна ў цэнтры сталіцы на набярэжнай ракі Свіслач. Лепшыя кадры – у рэпартажы.