Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі

Рэканструкцыя абароны Брэсцкай цытадэлі

Рэканструкцыя абароны Брэсцкай цытадэлі
22 Чэр 2015

Пасля мітынгу-рэквіема адбылася грандыёзная гістарычная рэканструкцыя падзей пачатку вайны і абароны Брэсцкай крэпасці, якая стала самай масавай за апошнія гады. Тэатралізаваны паказ на Кобрынскім умацаванні сабрала амаль 15 тысяч чалавек. У аднаўленні легендарных падзей прынялі ўдзел амаль 600 рэканструктараў з больш як 50 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Японіі.

У сцэнарый рэканструкцыі ўвайшлі самыя значныя эпізоды абароны крэпасці. Былі паказаны цэнтральнае ўмацаванне, Усходні форт, Заходні востраў, адноўлена 9-я пагранічная застава, якая трымала абарону каля сцен Цярэспальскіх варот. Акрамя баёў гледачы ўбачылі сцэны ўзяцця ў палон жанчын і дзяцей, расстрэлу фашыстамі мірнага насельніцтва.

Акрамя таго, у рэканструкцыі была задзейнічана цяжкая ваенная тэхніка – легендарныя танкі Т-38.

Мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці
Патрыярх Кірыл адслужыў памінальную літыю па загінуўшых воінах у Мікалаеўскім гарнізонным храме Брэсцкай крэпасці
Рэканструкцыя абароны Брэсцкай цытадэлі
Рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці
Рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная