У Беларусі і Украіне ёсць каласальнае запатрабаванне грамадства на ўмацаванне дружбы і добрасуседства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 кастрычніка на пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
"Высокі ўзровень прадстаўніцтва рэгіёнаў абедзвюх дзяржаў сведчыць аб тым, што і ў Беларусі, і ва Украіне ёсць каласальнае запатрабаванне грамадства на далейшае развіццё адносін і ўмацаванне традыцый дружбы і добрасуседства. У іх аснове агульныя духоўныя і маральныя каштоўнасці, падабенства менталітэту нашых братэрскіх народаў", – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж краінамі не існуе невырашальных праблем – Мінск і Кіеў заўсёды знаходзілі ўзаемапрымальныя рашэнні.