У Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны вялікая перспектыва і практыку правядзення такіх мерапрыемстваў плануецца прадаўжаць Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Кіраўнікдзяржавыадзначыў, што мерапрыемствы першага дня форуму напярэдадні прайшлі добра. "Людзі вельмі задаволены, шмат аб чым дамовіліся, многія заключылі кантракты. Таму ў гэтага мерапрыемства вялікая перспектыва, і мы заўсёды будзем рады бачыць вас у Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, наступны форум пройдзе на тэрыторыі Украіны. "І мы з задавальненнем вялікай дэлегацыяй прыедзем у той горад, які вы вызначыце", - сказаў беларускі лідар.