Самая папулярная славутасць комплексу – першы ў Беларусі перакулены дом, дзякуючы якому ўладальнікі падтрымліваюць яшчэ адну старадаўнюю шляхецкую традыцыю – мець у сядзібе "нешта дзіўнае". Ідэя сусветна вядомага дома Даніэля Чапеўскага ў польскім гарадку Шымбарк атрымала распаўсюджванне ў розных краінах, але беларускі перавернуты дом мае свае эксклюзіўныя асаблівасці…