У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Парламенцкія выбары-2016: АСНОЎНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ

Парламенцкая кампанія-2016: выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць у Беларусі і на ўчастках для галасавання за мяжой

Парламенцкая кампанія-2016: выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць у Беларусі і на ўчастках для галасавання за мяжой
11 Врс 2016

Нядзеля 11 верасня – асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Роўна 12 гадзін – з 8.00 да 20.00 – адкрыты выбарчыя ўчасткі ў Беларусі і замежных прадстаўніцтвах у 36 краінах свету. Да апошняга этапу ў электаральнай гонцы засталіся 484 кандыдаты. Гэта азначае, што канкурэнцыя на цяперашніх парламенцкіх выбарах значна вышэйшая, чым на папярэдніх: у сярэднім за дэпутацкі мандат змагаюцца чатыры чалавекі, а ў сталічным Мінску гэты паказчык яшчэ вышэйшы. У 2012 годзе на 110 месц ніжняй палаты прэтэндавалі 293 кандыдаты.

Для работы на выбарах-2016 акрэдытавана больш за 32 тысячы нацыянальных наглядальнікаў і звыш 800 міжнародных. СНД прадстаўляюць 333 наглядальнікі, БДІПЧ АБСЕ – 341, ПА АБСЕ – 39, ПАСЕ – 19, ШАС – 9. Акрамя таго, у маніторынгу ўдзельнічаюць 65 дыпламатаў, 3 прадстаўнікі  Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB), 15 экспертаў ад выбарчых органаў замежных дзяржаў. ЦВК акрэдытавала таксама 1 незалежнага міжнароднага наглядальніка.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць у Беларусі
Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах адкрыліся ў Беларусі
Дзень выбараў 11 верасня
Дзень выбараў 11 верасня
Выбарчы ўчастак нумар 62 у Магілёве
1 2 3 4 5  [6..10]      Наступная